Ён быў адным з лепшых студэнтаў Віленскага універсітэта, але ў 21 год апынуўся за кратамі па справе філаматаў і філарэтаў. Гэта быў самы гучны судовы працэс у Еўропе 1824 года. На лаву падсудных трапілі студэнты, адзіным злачынствам якіх было імкненне да адукацыі.

Пасля удзелу ў паўстанні 1830 года ён быў вымушаны пакінуць радзіму, і апынуўся ў Францыі. Закончыўшы Горную школу ў Парыжы, ён склаў геалагічную карту земляў Рэчы Паспалітай.

Яму ўдалося знайсці буйныя паклады жалезнай руды ў Эльзасе, што магло б узбагаціць яго, але…

…ва ўзросце 35 гадоў ён пакінуў Еўропу і адправіўся ў Чылі, каб выкладаць у горнай школе. На чылійскай зямлі ён адкрыў паклады каштоўных металаў, крыніцы прэснай вады для сталіцы Чылі – Сант’яга, даследаваў пустыню Атакама і Анды – найбуйнейшы горны масіў Паўднёвай Амерыкі. Ён здолеў наладзіць кантакты з правадырамі племені мапучы і апісаць жыццё абарыгенаў Паўднёвай Амерыкі.

Яго тройчы абіралі рэктарам чылійскага універсітэта. І нават калі ён адмовіўся ад  пасады з-за сталага ўзросту, яго (таемным галасаваннем) абралі ў 4-ы раз.

Ва ўзросце 82 гадоў ён вярнуўся на радзіму ў маёнтак Малая Мядзведка пад Наваградкам. Гэтая вандроўка стала для яго, як ён сам пісаў, глытком свежага паветра пасля доўгага зняволення.

У дзень яго смерці ў Сант’яга званілі ўсе званы. У краіне была абвешчана ўсенародная жалоба.

Яму прысвоена званне Нацыянальнага героя Чылі.

Яго імем названы малая планета, горны хрыбет, горад і навуковыя ўстановы ў Чылі, а таксама мінерал і некалькі раслін.

У галоўных ролях:

Ігнацій Дамейка (у сталасці) Андрэй АЛІФЕРЭНКА

Ігнацій Дамейка  Уладзімір КУЛАЖАНКА

Ігнацій Дамейка (у дзяцінстве) Іван КАСЦЮКЕВІЧ

Фелікс Раман ПАДАЛЯКА

дачка Аніта Аксана ЧЫВЕЛЁВА

сын Эрнан Андрэй САЎЧАНКА

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Аляксей РАКОВІЧ

Аператар-пастаноўшчык Канстанцін РАБКОЎ

Мастак-дэкаратар Павел СІЛЬВАНОВІЧ

Мастак па касцюмах Дар’я РАМАНАВА

Мастак па грыму Арына БУРАЛКІНА

Рэжысёр мантажа Сяргей МАСЕВІЧ

Гукарэжысёр Іван КАПЦЮГ

Выканаўчы прадзюсар Юрый ІВАНОЎ

Прадзюсар Уладзімір БОКУН

«Игнатий Домейко. Долгое возвращение»: прошёл закрытый показ фильма

Осенью экран покажет наш! А летом «Игнатий Домейко. Долгое возвращение» – в кинотеатрах страны. Сегодня фильм режиссёра Алексея Раковича увидели самые требовательные зрители.

Премьера картины об И.Домейко состоялась в Минске

Премьера картины об И.Домейко состоялась в Минске: подробности — в интервью «Нашему утру» продюсера проекта «100 имен Беларуси» В.Бокуна

Фильм про Игнатия Домейко презентовали в Вильнюсе

«Игнатий Домейко. Долгое возвращение». Премьера фильма о выдающемся географе, этнологе и просветителе прошла в Литве.

Фотогалерея